Апошнімі днямі беларускія ўлады заявілі пра адвод сваіх войскаў ад украінскай мяжы, а таксама заклікалі Польшчу да дыялогу. Адпаведна Лукашэнка заявіў, што плануе абмеркаваць з Пуціным «далейшыя крокі па Украіне».

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт Андрэй Кушняроў:
– Ёсць шэраг крокаў, якія робіць Беларусь для таго, каб аднавіць хаця б у нейкай ступені адносіны з Захадам. Гэта ніколі не будуць сяброўскія адносіны, гэта ніколі не будзе ўзровень паціскання адно аднаму рук, гэта будуць такія вось дробныя адносіны з Польшчай і Летувай да асноўнай актыўнасці бежанцаў на мяжу з Латвіяй. У гэты бок мы можа чакаць працягу далейшых паўмер.
На думку эксперта, на адвод беларускіх войскаў ад украінскай мяжы паўплываў Кітай, якія мае свае эканамічныя інтарэсы ў рэгіёне. Адпаведна, як і раней, уцягванне Беларусі ў вайну, не адпавядае інтарэсам Украіны і Захада.
Беларускае Радыё Рацыя






