BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Добры знак на гэты новы год”

На цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне»  Лукашэнка заявіў, што варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны. «Нават калі гэта адбудзецца, у нас усё на гэты выпадак прадугледжана», запэўніў дыктатар. Актывіст «Вольнай Беларусі» Валер Буйвал і былы палітвязень Аляксей Голад падзенне дыктатара Мадуры лічаць добрым крокам.

Валер Буйвал

Гаворыць Валер Буйвал

– Усе наракалі на прэзідэнта Трампа, а ён бачна, што палітык паслядоўны і што сказаў – тое і зрабіў. Даўно пара ліквідаваць гэтую антынародную дыктатуру, вызваліць творчы, працаздольны, культурны венесуэльскі народ ад гэтай дыктатуры. І, спадзяёмся, што гэта ёсць добры, прыўкрасны знак на гэты новы 2026 год, што будуць падаць дыктатуры і ўпадзе тая, што сядзіць у Менску.

Нашы суразмоўцы Валер Буйвал і Аляксей Голад робяць асцярожныя прагнозы наконт будучага Беларусі, але ў іх ёсць маленькая надзея на тое, што пачнецца дыктатарапад.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя