Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп “аслабіў рыторыку” адносна сваіх перадвыбарных абяцанняў, даўшы зразумець, што выканаць іх не так проста, як гэта рэкламавалася. Пра гэта піша амерыканскае выданне The Hill.

Напрыклад, Трамп абяцаў знізіць цэны на прадукты, але нядаўна заявіў, што не можа гэтага гарантаваць. Таксама, Трамп абяцаў спыніць вайну ва Украіне яшчэ да свайго ўступлення на пасаду. Але на прэс-канферэнцыі на мінулым тыдні ён заявіў, што, на яго думку, урэгуляваць сітуацыю ва Украіне будзе складаней, чым знізіць напружанасць на Блізкім Усходзе – рэгіёне, які мае шмат канфліктаў з удзелам Ізраіля, Ірана, Сірыі і розных проксі-груп.
Трамп заявіў журналістам, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін павінны быць гатовыя ўкласці ўгоду, каб спыніць вайну, хоць ён не стаў удакладняць, на якія саступкі павінен пайсці кожны з бакоў.
Беларускае Радыё Рацыя






