План расейскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна “перажыць” прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і знясілены Захад натыкнуўся на непрыемны сюрпрыз – абраны кіраўнік Белага дома Дональд Трамп атачыў сябе праўкраінскімі “прыхільнікамі жорсткай лініі”. Пра гэта піша эканамічны аглядальнік Daily Telegraph Амбруаз Эванс-Прытчард.

Фота: AFP
На яго думку, Трамп больш, чым Джо Байдэн, гатовы ціснуць на расейскую эканоміку, “калі гэта тое, што трэба, каб прымусіць Крэмль прыняць мір на ўмовах “Амерыка перш за ўсё”.
Аўтар адзначае, што новы настрой дадае калі не аптымізму, то прынамсі закладае палягчэнні ў Кіеве. У той жа час еўрапейскія дыпламаты таксама пачынаюць разважаць, што другое прэзідэнцтва Трампа, верагодна, не будзе “такім дрэнным вынікам” – прынамсі, калі размова ідзе пра адносіны з Расеяй.
“Цяпер зусім ясна, што Трамп не збіраецца кідаць Украіну пад аўтобус”, – сказаў прафесар Алан Райлі, рэгіянальны эксперт Atlantic Council.






