BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Трамп паразмаўляў з Лукашэнкам па тэлефоне

Прэзідэнт Злучаных Штатаў і Аляксандр Лукашэнка правялі тэлефонную размову напярэдадні саміту на Алясцы, паведамляе Sputnik Беларусь.

Фота: БелТА

“У мяне адбылася выдатная гутарка з паважаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленне 16 зняволеных. Мы таксама абмяркоўваем вызваленне яшчэ 1300 зняволеных”, – напісаў Дональд Трамп на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Social Truth.

Паводле яго слоў, размова з Лукашэнкам была вельмі плённай.