BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Трамп паразмаўляў з Пуціным пра вайну ва Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю таблоіду New York Post распавёў, што ён размаўляў праз тэлефон з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пра вайну ва Украіне.

Здымак ілюстрацыйны

Калі гэта адбылося, невядома. На пытанне аб тым, колькі разоў два прэзідэнты гаварылі па тэлефоне, Трамп адказаў: ”Я лепш прамаўчу”.

Паводле Трампа, Уладзімір Пуцін хоча, ”каб людзі перасталі паміраць”. Прэзідэнт ЗША таксама распавёў, што ў яго ёсць выразны план аб тым, як скончыць вайну.

На канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, якая пройдзе на наступным тыдні, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Ванс сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Раней Трамп дапусціў, што ён сам, магчыма, сустрэнецца з Зяленскім на наступным тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя