BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Трамп паведаміў пра перамовы пра заканчэнне расейска-ўкраінскай вайны

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго адміністрацыя вядзе перамовы па вайне ва Украіне і з Масквой, і з Кіевам.

Здымак ілюстрацыйны

Як перадае CNN, Трамп сказаў журналістам, што ў яго адміністрацыі запланаваныя “сустрэчы і перамовы” з Украінай, Расеяй і “рознымі бакамі”.

“Мы маем справу з Украінай і Расеяй, у нас запланаваныя сустрэчы і перамовы з рознымі бакамі, уключаючы Украіну і Расію. І я думаю, што гэтыя абмеркаванні сапраўды ідуць даволі добра”, – сказаў Трамп.

Раней Дональд Трамп заявіў, што праводзіць “вельмі сур’ёзнае” абмеркаванне з Расеяй пра завяршэнне вайны ва Украіне.

Каментуючы гэтую заяву прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што выключэнне Украіны з перамоваў паміж ЗША і Расеяй пра вайну будзе “вельмі небяспечным”.

Беларускае Радыё Рацыя