Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў ваенную аперацыю ў Венесуэле, у межах якой з ночы 3 студзеня амерыканскія ўзброеныя сілы наносілі ўдары па сталіцы краіны Каракасу.
Трамп заявіў, што аперацыя была паспяховай, і паведаміў пра захоп прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.

«Злучаныя Штаты Амерыкі паспяхова правялі маштабны ўдар па Венесуэле і яе лідару, прэзідэнту Нікаласу Мадура, які разам са сваёй жонкай быў затрыманы і вывезены з краіны», — сказаў Трамп.
Паводле яго слоў, аперацыя праводзілася супольна з праваахоўнымі органамі ЗША.
Таксама Дональд Трамп паведаміў, што сёння а 11:00 па мясцовым часе (17:00 па Варшаве) у яго рэзідэнцыі Мар-а-Лага адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будуць агучаныя дадатковыя падрабязнасці аперацыі.






