
Дональд Трамп пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі. «Злучаныя Штаты не павінны мець да гэтага ніякага дачынення. Гэта не наша барацьба. Давайце не ўмешвацца», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы X.
Прэзідэнт-элект зазначыў: «Расея, паколькі яна моцна заблыталася ва Украіне і панесла там страты больш за 600 тысяч вайскоўцаў, здаецца, не ў стане спыніць гэты марш праз Сірыю, якую яна абараняла гадамі». Трамп размясціў допіс яшчэ да з’яўлення інфармацыі пра тое, што дыктатар Башар Асад пакідае Сірыю.
Сірыйскія паўстанцы сёння заявілі, што зрынулі Башара Асада ды яго рэжым, узяўшы пад кантроль значную частку Дамаска.
Беларускае Радыё Рацыя






