BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Трамп — сябар Польшчы і палякаў – заявіў амбасадар ЗША ў Польшчы

Дональд Трамп — сябар Польшчы і палякаў, заявіў у сераду раніцай амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі. Дыпламат запэўніў, што «цеснае сяброўства паміж Польшчай і ЗША будзе працягвацца».

Дональд Трамп у Варшаве, 2017 / Paweł Kula

Ён заявіў, што «цікавасць Трампа ў Польшчы вельмі відавочная». Бжэзінскі нагадаў, што ў 2017 годзе Дональд Трамп наведаў Польшчу ў якасці прэзідэнта, зрабіўшы «вядомую заяву ля помніка Варшаўскаму паўстанню».

— Ён казаў тады пра тое, як амерыканцы польскага паходжання ўзбагацілі Амерыку і ўвесь свет. Ён гаварыў аб пашырэнні двухбаковых адносін. Ён казаў пра ролю Польшчы як лідэра, як прыкладу для пераймання, – адзначыў амбасадар.

Беларускае Радыё Рацыя