
Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Авальным кабінеце, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ЗША і Беларусь вядуць перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў, іх могуць адпусціць «неўзабаве». Мінулы раз ён казаў толькі пра 1300 палітвязняў. Але цяпер Трамп упершыню назваў зняволеных менавіта палітвязнямі
Таксама не абышлося без кампліментаў. Дональд Трамп назваў Лукашэнку «вельмі паважаным» чалавекам і «моцным лідарам». «Я жадаю аддаць належнае лідару краіны, гэта вельмі моцны чалавек. Вось нядаўна адпусціў 16 закладнікаў».
Грамадскасці вядома пра 14 раней вызваленых палітвязняў пры спрыянні ЗША. Трамп падкрэсліў, што ЗША «нічога не плацілі» за гэта: «Мы нікому не плацілі. Гэта пытанне павагі. Калі паважаюць тваю краіну, зняволеных адпускаюць. Калі не — даводзіцца плаціць мільярды… Веру, што гэтыя 1400 таксама будуць вызваленыя неўзабаве. Гэта будзе вялікая падзея».





