BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Туск даў справаздачу перад польскім Сеймам

Прэм’ер-міністр Дональд Туск у сваім выступе ў польскім Сейме заявіў, што «землятрусу няма», але пасля прэзідэнцкіх выбараў кіруючая кааліцыя будзе мець 2,5 гады вельмі цяжкай працы ва ўмовах, якія не зменяцца да лепшага. «Выклікі большыя, чым мы чакалі», — прызнаў палітык.

Фота: PAP/Radek Pietruszka

«Я прашу вотуму даверу, таму што я перакананы, што ў нас ёсць мандат на далейшае кіраванне краінай, каб узяць на сябе поўную адказнасць за тое, што адбываецца ў Польшчы», — заявіў Туск.

Сёння Сейм разглядае пытанне даверу ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Гэта ініцыятыва самога Туска на фоне прайграных прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Караль Наўроцкі з падтрымкай апазіцыйнай партыі «ПіС».

Беларускае Радыё Рацыя