«2023 год увойдзе ў гісторыю Польшчы як час прарыву, гэта вы здзівілі свет у мінулым годзе». З такімі словамі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск звярнуўся да грамадзянаў у сваім навагоднім звароце.

«Усе мы марым пра нармальнасць, гармонію і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Гэта задача на будучы год. Мы вернем усё ў патрэбнае рэчышча», запэўніў ён
– Я хачу сказаць вялікі дзякуй за гэты год. Было цяжка, багата моцных эмоцыяў, спрэчкаў, але таксама грамадства абудзілася і перамагла дэмакратыя. Нам удалося пабіць рэкорд яўкі на выбарах. Мінулыя месяцы навучылі нас, што немагчымае становіцца магчымым. Сёння на Грамадскай тэлевізіі, як Прэм’ер-міністр Рэспублікі Польшча, я магу паўтарыць вам абяцанне, якое я даў падчас Маршу мільёнаў сэрцаў: мы пераможам – гэта ўжо адбылося, мы прыбярэм зло – гэта ўжо адбываецца, мы выправім несправядлівасць – мы ўжо пачынаем гэта рабіць. І самае галоўнае – мы памірымся.
«Наша радзіма адродзіцца як сучасная, моцная дзяржава»- адзначыў у сваім Навагоднім звароце прэм’ер – містар Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя