BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Туск пра сітуацыю з мігрантамі

Сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы не зменіцца.

“Я заўзяты прыхільнік сапраўднай міграцыйнай палітыкі, яна не можа існаваць без поўнага кантролю над мяжой”. Паведаміў Дональд Туск у Беластоку падчас выбарчай сустрэчы з жыхарамі горада:

– Мы хочам дапамагаць тым, хто пакутуе, я гэта разумею, але як прэм’ер маю абавязак ахоўваць польскую мяжу. Доўга размаўляў жаўнерамі памежных войскаў, я казаў, што гэта ў інтарэсе польскай дзяржавы, у вашым інтарэсе, рабіце што трэба, але там дзе трэба ўратаваць жыццё дзіцяці ці жанчыны, выказвайце максімум эмпатыі.

На мяжы надалей дзейнічае пастанова былога міністра Мацея Вонсіка пра вяртанне мігрантаў да мяжы з Беларуссю. Ад пачатку крызісу па абодва бакі мяжы загінула не менш за 55 мігрантаў, зніклымі без вестак лічацца сотні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP