Сёння Еўропа мае патрэбу ў моцным лідарстве і адзінай пазіцыі ў пытаннях бяспекі – кажа прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, які сустрэўся ў Варшаве з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам. Лідары правялі двухбаковую сустрэчу, па выніках якой даюць прэсавую канферэнцыю.

«І Польшча, і Нямеччына зацікаўленыя ўзмацненнем аховы ўсходняй мяжы», – кажа польскі прэм’ер:
– Няма сумневу, што Нямецкая дзяржава таксама зацікаўленая ў тым, каб гэтая мяжа эфектыўна ахоўвалася. І каб Еўропа, Польшча і Нямеччына былі ў бяспецы ў выпадку агрэсіі з боку ўсходняй мяжы. І гэта патрабуе вельмі скаардынаваных сумесных дзеянняў. Калі казаць пра нелегальную міграцыю, абедзве нашыя дзяржавы з’яўляюцца ахвярамі гэтай арганізаванай хвалі міграцыі, якую арганізавалі Пуцін і Лукашэнка.
Олаф Шульц зазначыў, што пытанні бяспекі – агульныя для Польшчы і Нямеччыны. Міжурадавыя кансультацыі Варшавы і Берліна ўспрымаюцца як новае адкрыццё ў адносінах паміж дзвюма краінамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pap.pl