Аляксандру Лукашэнку стала дрэнна падчас яго нядаўняга візіту на саміт ШАС, паведамляе расейскі тэлеканал «Дождь», спасылаючыся на дасведчаныя крыніцы.

Гэта адбылося 3 ліпеня, праз 1,5-2 гадзіны пасля прыбыцця Лукашэнкі ў Астану.
На наступны дзень, выступаючы на саміце, ён выглядаў бледным і гаварыў няўпэўнена, адзначае канал. У відэасправаздачу з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Рэджэпам Эрдаганам у Астане трапіла прамоўленая прэзідэнтам Турцыі са шматзначнай інтанацыяй рэпліка: «Вы ў цудоўнай форме!».