У панядзелак вечарам над будынкамі ўрада на вуліцы Паркавай і Белведэрам у Варшаве быў зафіксаваны дрон, які знейтралізавала Служба Аховы Дзяржавы (SOP).

У сувязі з інцыдэнтам затрыманыя грамадзянка Беларусі і грамадзянін Украіны. Выпадак здарыўся на фоне напружанасці на лініі Польшча–Усход. Сітуацыю каментуе прафесар, кіраўнік Кафедры сацыялогіі Універсітэта ў Беластоку Даніэль Бацькоўскі:
-Спецслужбы расейскія шырока вярбуюць розных людзей, абяцаючы ім за розныя такія дробныя дзеянні грошы. Прыдумваюць розныя чэленджы.
Паводле Бацькоўскага, такія сітуацыі з дронамі ствараюць напружаныя адносіны ў польскім грамадстве да беларусаў і ўкраінцаў. Пры гэтым прафесар адмаўляе сцверджанні, што запуск дрона мог быць тэставаннем абаронных магчымасцяў Службы аховы дзяржавы (SOP) з боку Расеі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






