10 верасня некалькі расейскіх дронаў парушылі паветраную прастору Польшчы. Частку збілі сілы супрацьпаветранай абароны. У Вырыках (Любельскае ваяводства) абломкі аднаго з дронаў пашкодзілі дах жылога дома. Ахвяр няма.

Сітуацыю каментуе прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук:
-Зразумела, што гэта фактычна быў непрыхаваны акт агрэсіі. Мэтанакіравана беспілотнікі заходзілі, білі па вызначаных мэтах. З’явілася відэа з-пад Кракава, гук гэтага шахеда, які заходзіць на сваю цэль, атакуе па зададзеных каардынатах. Шахеды пачалі абсталёўвацца польскімі і літоўскімі сім-картамі. Фактычна можна выйсці ў рэжым кіравання анлайн. Зараз гэта можна расцэньваць як поўнамаштабную правакацыю, што вядзецца выведка ўстойлівасці адной з краін НАТА.
Кабанчук не праводзіць прамых паралеляў паміж рашэннем Варшавы закрыць мяжу з Беларуссю і начной атакай дронаў. На яго думку, дзеянні Расеі маюць характар загадзя падрыхтаванай правакацыі і з’яўляюцца часткай больш шырокіх сцэнарыяў эскалацыі, якія ў NATO чакалі напярэдадні вучэнняў «Захад-2025».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






