BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Другая іранская ракета над Турцыяй

Сілы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны НАТА 9 сакавіка зноў перахапілі іранскую балістычную ракету, якая ўвайшла ў паветраную прастору Турцыі.

Ракета над Турцыяй.
Ілюстрацыйнае фота. Скрыншот.

Гэта ўжо другі падобны выпадак з пачатку вайны паміж ЗША, Ізраілем і Іранам. Першы адбыўся 4 сакавіка — тады ракета таксама была збіта сістэмай ППА НАТА. Беларуская актывістка, якая жыве ў Турцыі, Таццяна Грыневіч-Матафонава адзначае, што мясцовая інфармацыйная прастора адрэагавала на другі інцыдэнт больш, чым стрымана:

– Пра гэта я не чула, толькі пра першую. Яна была скіраваная на амерыканскую базу, але не даляцела, бо яе збілі. Эрдаган вельмі ўстрымліваецца ад каментароў, каб не нарабіць непатрэбнага, каб не быць наступнымі. Бо шмат у навінах, што Турцыя наступная. Па тэлевізары моцная прапаганда супраць Амерыкі, супраць Ізраіля.

Вядома, што ўлады Турцыі імкнуцца захоўваць нейтралітэт у канфлікце і пазбягаць інфармацыйных сітуацый, якія маглі б выклікаць дадатковую трывогу сярод жыхароў краіны.

У НАТА раней заявілі, што альянс гатовы абараняць сваіх саюзнікаў ад любых пагроз. У той жа час у Вашынгтоне адзначылі, што інцыдэнт у Турцыі не дае падстаў для прымянення артыкула 5 Паўночнаатлантычнага дагавора аб калектыўнай абароне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя