Святлана Ціханоўская будзе мець статус нацыянальнай лідаркі да моманту правядзення свабодных выбараў у Беларусі. Гэта асноўны пасыл беларускаму грамадству, які прагучаў на канферэнцыі “Новай Беларусі “ ў Вільні. Такі пратакол быў падпісаны паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай.
На завяршэнні асноўных дзён канферэнцыі Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім за працу на карысць Беларусі і падвяла вынікі канферэнцыі:
-Я вельмі радая, што цягам двух дзён па некаторых пытаннях мы здолелі дамовіцца. Недзе паспрачацца. Па некаторых пытаннях давядзецца яшчэ паразмаўляць.
Падчас выступу Ціханоўская сфармулявала 5 галоўных вынікаў мерапрыемства:
– Па-першае, мы прэзентавалі новы склад Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У бліжэйшыя тыдні новыя прадстаўнікі павінны будуць прайсці працэдуру ўзгаднення ў Каардынацыйнай радзе, перад тым, каб паўнавартасна заступіць на свае пасады.
– Другое, мы прынялі «Пратакол узаемадзеяння» ўнутры дэмакратычных сілаў. Гэты дакумент – асноватворны. Гэта правілы, па якіх мы будуем не толькі нашае супрацоўніцтва, але і давер унутры дэмакратычных сілаў.
– Трэцяе, мы прынялі «Платформу 2025». Гэта агульная рамка для нашай працы. Гэтую платформу падтрымалі як палітычныя структуры, так і грамадскія ініцыятывы. Платформа адкрытая для падпісання.
– Чацвёртае, мы прэзентавалі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсаваным. Гэта практычны вынік вялікай супольнай працы многіх ініцыятываў, і прыклад салідарнасці замежных дзяржаваў.
– Па выніках канферэнцыі аргкамітэт распрацаваў праекты дэкларацыяў: «Аб падтрымцы палітвязняў», «Аб падтрымцы незалежных медыя». Прынятыя дэкларацыі «Аб прыярытэтах замежнай палітыкі», «Аб аднаўленні справядлівасці», і «Аб выбарах 2025».
Падчас трох дзён канферэнцыі размова вялася пра дапамогу палітвязням і іх сем’ям, пра беларускую ідэнтычнасць, працу Каардынацыйнай Рады. Быў закрануты сацыяльны аспект, размаўлялі пра медыцыну, адукацыю і эканоміку, беларускіх добраахвотнікаў і дапамогу ім.
* * *
Прайшла апошняя панэль канферэнцыі. Спікерка КР Анжаліка Мельнікава пачала сваю прамову з таго, што прапанавала ўсім быць больш актыўнымі і эфектыўнымі.
Яна прапанавала, каб КР была пляцоўкай для абмеркавання і вырашэння праблем, якія існуюць у дэмакратычнай супольнасці. Далей яна прэзентавала новы сайт КР.
Анатоль Лябедзька спадзяецца, што пасля дыскусіі частка тых, хто не ведае або ведае няшмат пра Каардынацыную раду зменшыцца.
Па яго словах, 160 чалавек не прайшлі ў КР, але нягледзячы на гэта, яны зведалі рэпрэсіі ад рэжыму Лукашэнкі. Ён заклікаў зал ім падзякаваць. Зала заапладыравала. Далей ён прапанаваў 80 сябрам КР узяць пад апеку хаця б па адным палітвязні.
Далей Лябедзька прапанаваў кожнаму спікеру распавесці пра мэты і прынцыпы працы КР. Аляксандр Кныровіч адразу раскрытыкаваў пацу КР і сказаў, што 80-ю чалавекамі было распрацавана толькі 4 дакументы за гэты час.
Затое рада была занепакоена станам рэчаў у Венесуэле. Ён падкрэсліў напрыканцы, што калі рада будзе працаваць эфектыўна, то гэта будзе добра.
Андрэй Лаўрухін сказаў, што іх фракцыя арыентуецца на сутнасць справы, а не выясненне асобаў і амбіцый. Стыгматызацыя, ізаляцыя і дыскрымінацыя беларускага грамадства – гэта праблемы, на іх думку, якія трэба вырашаць. Таксама яны падтрымліваюць лозунг: “Не жалезнай заслоне!”
Артур Фінькевіч сказаў, што іх фракцыя будзе прапаноўваць ствараць структуру па працы са зваротамі грамадзян. Да таго яны будуць распавядаць, што ўступленне ў Еўразвяз можа даць беларусам. А таксама яны будуць працаваць над распрацоўкай дарожных мапаў.
Таццяна Мартынава распавяла, што прыярытэт іх фракцыі-гэта беларусы ўнутры краіны. Яна заўважала, што ў беларусаў добра атрымліваюцца гарызантальныя сувязі ў адрозненне ад расейцаў.
Анатоль Лябедзька даў параду спікерам фракцый быць усім разам і быць адным кулаком.
Прадстаўнік ‘Моладзевага наступу” Яўген Караулаў не ведае, напрыклад, навошта ствараць кааліцыю, якую прапанаваў Арцём Брухан.
Лябедзька пачаў даваць парады спікерам, але Таццяна Мартынава запыталася ў мадэратара, чыя гэта панэль – яго ці іх?
Аляксандр Кныровіч зазначыў, што калі б КР была сапраўды легітымным суб’ектам, то было б вельмі добра, і ён спадзяецца, што гэтая структура будзе такой і будзе моцнай.
Станіслава Гліннік пракаменавала прапанову па стварэнні Грамадзянскай палаты. Яна сказала, што ад блока Ягорава і Пракоп’ева гэтая прапанова не паступала ў КР.
Вынікі канферэнцыі падвяла Святлана Ціханоўская.
* * *
Хутка пачнецца Панэль 8. Каардынацыйная Рада III склікання: «Што мы можам зрабіць для Беларусі ў 2025 годзе».
Панэль дазволіць прадстаўнікам розных фракцыяў выказаць свае бачанні і планы па рэфармаванні і развіцці Каардынацыйнай Рады, што дапаможа стварыць больш эфектыўную і інклюзіўную структуру для дасягнення дэмакратычных зменаў у Беларусі.
Мадэратар прапануе выступоўцам прадставіць на абмеркаванне пазіцыі па наступных пытаннях:
-Што такое Каардынацыйная Рада ў 2025 годзе?
-Якія планы бачыць кожны і кожная з фракцыяў Каардынацыйнай Рады на 2025 год. 3 ключавыя прыярытэты + як адлюстроўваць патрэбы беларусаў унутры і за межамі краіны?
-Парады і пытанні з залі на тэму таго, чым павінна займацца Каардынацыйная Рада.
Мадэрацыя: Анатоль Лябедзька / Дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформ
Спікеры_кі: Таццяна Мартынава / Журналістка, прадпрымальніца, лідарка фракцыі “Хопіць Баяцца!”
Яўген Караулаў / Лідар “Моладзевага Наступу”, скарбнік Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў
Максім Дзенісевіч / Спікер блока “Воля”
Артур Фінькевіч / Кіраўнік фонда “Маладая Беларусь”, чалец Каардынацыйнай Рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар”.
Арцём Брухан / Народнае Антыкрызіснае Кіраванне, фракцыя “Каманда Латушкі і Руха за Свабоду”
Аляксандр Кныровіч / Эканаміст, вядоўца праграм на Еўрарадыё, Белсат, дэлегат КР ад фракцыі “Беларусы”
Андрэй Лаўрухін / Чалец спіса/фракцыі “Наша справа”, сябра Камісіі па адукацыі, навуке і інавацыях
* * *
Праходзіць другая панэль другога дня канферэнцыі “Новая Беларусь”.
Святлана Ціханоўская напрыканцы сказала, што яны і далей будуць узнагароджваюць беларусаў, якія працуюць на карысць Беларусі і беларускага народа.
Адбылося ўзнагароджанне медалямі няскораных за значныя заслугі перад беларускім народам:
Змітра Фурманава, былога палітзняволенага таксама ўзнагародзілі.
Наступная намінантка – Алана Габрэмарыям.
Валерыю Чарнаморцаву, грамадскую актывістку, даследчыцу гісторыі вязняў Гулагу.
Грамадскую актывістк Наталлю Хершэ.
Грамадскую актывістку Алесю Буневіч
За яго атрымаў ўзнагароду Аляксандр Кабанаў.
Атрымаў узнагароду і Сяргей Пятрухін.
Наступны ўзнагароджаны – Аляксандр Кабанаў, блогер і грамадскі актывіст.
Вольга Зазулінская дадала, што гэтым людзям яны дапамагаюць, нягледзячы на тое, што яны не прызнаныя палітвязнямі.
Леанід Судаленка адказаў таму, што яны не пазбаўляюцца волі, а знаходзяцца ўвесь час дома.
Алег Кулеша
Алег Кулеша запытаўся чаму не прызнаюць палітвязнямі хатніх хімікаў?
Франак Вячорка зазначыў, што яны не могуць проста казаць, што шмат вязняў сядзіць, бо патрэбныя лічбы, але яны паведамляюць пра ўвесь спектр рэпрэсій.
Леанід Судаленка адказаў, што праваабарончы цэнтр “Вясна” кіруецца міжнароднымі стандартамі.
Гучаць пытанні з залі. Яўген Вапа задаў пытанне пра стандарты прызнання палітвязняў. Ён лічыць, што лічба 1400 палітвязняў – гэта лічба на карысць рэжыму Лукашэнкі.
Ці думаюць яны змяніць стандарты прызнання палітвязняў
Пра фонд вядучы прапанаваў распавесці прысутным кіраўніку Байсола Андрэю Стрыжаку.
Вольга Зазлуінская прапанавала прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці сесці за адзін стол і выпрацаваць разам стратэгію па вызваленні палітвязняў. І яна таксама падзякавала Святлане Ці заноўскай за стварэнне Міжнароднага фонда гуманітарнай дапамо6і.
Вераніка Станкевіч сказала, што яны праводзілі апытанне сярод былых палітзняволеных, якіх ужо каля 2000, наконт таго, што ім найбольш неабходна. Гэта фінансавая, псіхалагічная, медычная падтрымка і пытанне працаўладкавання.
Паводле Веранікі, яны працуюць год і сустракаюцца з рознымі сітуацыямі, але дакладна яна можа сказаць, што дапамога ёсць палітвязням, іх сем’ям і былым палітвязням.
Гэта вельмі важна дапамагаць такім людзям і іх падтрымліваць, – кажа Вераніка Станкевіч.
Анжаліка Мельнікава і Яўген Вапа
Франак Вячорка кажа пра тое, што не вызваляюць палітвязняў не таму, што гэта не робяць міжнародныя партнёры і дыпламаты, а гэта звязана з псіхатыпам самого Лукашэнкі.
У дэмакратычных сілаў тэма палітвязняў – гэта тэма №1, – кажа Франак Вячорка.
Зачытваюць паведамленне з Беларусі ад былой палітзняволенай. Тэкст на фота.
Аляксандр Кабанаў, сказаў, што Лукашэнка -гэта забойца, і людзі трапілі ў закладнікі да забойцы.
Аляксандр выказаўся наконт таго, што трэба зняць санкцыі. Ён зазначыў, што ў яго ёсць адказ на гэтае пытанне: “Спачатку ўвядзіце санкцыі, а пасля іх здымайце”. Гэтым ён выклікаў апладысменты з залі.
Алана Габрэмарыям прыйшла на панэль са сваёй хусткай з калоніі, але сказала, што не будзе яе зазвязваць, каб не шакаваць. Яна камунікуе з роднымі палітзняволеных і яны кажуць пра тое, што многія палітвязні пасылаюць пасыл да грамадства, каб яно зрабіла ўсё магчымае, нават пайшлі б на перамовы з Лукашэнкам, каб вызвалілі іх, асабліва тых, хто, магчыма, не зможа дажыць да свайго вызвалення.
Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі.
Больш падрабязна
Комплексныя праграмы дапамогі палітвязням і вызваленым палітвязням; рэальныя магчымасці і праблемы для працы; што такое рэабілітацыя і рэсацыялізацыя вызваленых палітвязняў і як гэта адбываецца на практыцы; вынікі працы ў рамках стратэгічнага дыялогу па палітычных зняволеных; стратэгія вызвалення палітычных зняволеных; вынікі дзейнасці за 2024 год і планы на 2025 год.
Мадэрацыя: Сабіна Аліева/Журналіст, кіраўнік рэдакцыі “Трыбуны”
Дынамікі:
Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду “Краіна для жыцця”, суарганізатарка службы “Хуткая гуманітарная дапамога”, пацвердзіла ўдзел у панэлі
Вераніка Станкевіч / Каардынатар ініцыятывы “Вольныя”, актывістка
Леанід Судаленка / Прадстаўнік “Вясны”, праваабаронца, былы палітвязень
Алана Гебрэмарыям / Былая палітзняволеная, кам’юніці-мэнэджар politzek.me, сябра спісу “Маладзевы наступ” Каардынацыйнай рады
Аляксандр Кабанаў / Сябра спісу “Воля” КР, былы палітвязень, блогер, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL
З залі прагучала пытанне, як вызваліць палонных беларускіх вайскоўцаў. Ігар Кізім сказаў, што гэта пытанне ў фокусе, але ўсё агучваць ён не можа.
Паводле яго, такія публічныя размовы толькі шкодзяць ім, але справа рухаецца ў гэтым накірунку.
Хелен Мінская з залі заклікала падзякаваць беларускім добраахвотнікам, паклаўшы руку на сэрца. Прысутныя ўсталі і апладысментамі падзякавалі добраахвотнікам.
Таксама яна заклікала данаціць ваярам.
Тут згадалі магчымасць псіхалагічнай падтрымкі, а таксама тое, што ёсць магчымасць атрымання ад украінскай дзяржавы фінансавай кампенсацыі ў сувязі з гібеллю ваяра і гэта вялікія грошы. Але тут ёсць некаторыя перашкоды ў іх атрыманні.
Слова ўзяў Аляксей Францкевіч. Ён сказаў, што на яго думку, беларусы – гэта другая нацыя па колькасці, якая ваюе на баку Украіны. Ён запытаўся ці ёсць якая дапамога сем’ям загінулых ваяроў.
Зараз гучаць пытанні ў залі. Першае пытанне было ад Крысціны Шычнок, якая запыталася, якія краіны найбольш падтрымліваюць добраахвотнікаў і іх сем’і.
Пры адказе на гэтае пытанне згадалі Польшчу.
Паводле Андрэя Кушнярова, зараз на фронце беларускім добраахвотнікам патрэбная сістэмная дапамога, калі гэта забяспечыць Кабінет Святланы Ціханоўскай, то гэта будзе супер.
Паводле Андрэя Кушнярова, праз вайну ужо прайшло 1300 беларусаў, каля 350 чалавек служыць у шэрагах ЗСУ. Ён задаў пытання: няўжо беларусы самі не змогуць знайсці грошы на рэабілітацыю і вырашэнне праблем беларускіх добраахвотнікаў? Ён заклікаў данаціць на рэабілітацыйных цэнтр “Ланка”.
Андрэй Кушняроў і Ігар Кізім
Ігар Кізім зазначыў, што хлопцы якія зараз абараняюць Украіну, то яны легалізаваць, а вось праблемы ёсць з тымі, хто вярнуўся з вайны раней. На яго погляд, можна вырашыць праблему кожнага. Ігар Кізім сказаў, што і ўкраінскіх добраахвотнікаў таксама існуе шмат праблем З тымі ж самымі праблемамі сустракаюцца не толькі беларускія, але і ўкраінскія добраахвотнікі. Ён зазначыў, што зараз не хапае нават рэабілітацыйных цэнтраў.
Новы “міністр абароны” Вадзім Кабанчук зазначыў, што з пачатку вайны загінула 60 беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку яго сябры.
Таксама ён агучыў збор на дроны для палка Каліноўскага.
Заявы Лукашэнкі пра тое, што яны ўвялі ці ўводзяць ядзерную зброю – гэта сапраўды небяспечна, – кажа Вадзім Кабанчук.
Вадзім Кабанчук
Ён спадзяецца на падтрымку беларускага народа і партнёраў. Паводле Кабанчука, гэта вайна не толькі Украіны. І ён спадзяецца на тое, што ім удасца вызваліць Беларусь.
Толькі нам беларусам трэба вырашаць справы ў сваім уласным доме, а не спадзявацца на кагосьці, – падсумаваў сваю прамову Вадзім Кабанчук
Аляксандр Клачко пачаў сваю размову пра былых добраахвотнікаў. У першую чаргу ён лічыць, што трэба падтрымліваць тых, хто зараз на вайне. Для сябе ён, напрыклад, вырашыў кожны месяц ім данаціць. І калі кожны з тых беларусаў, хто сядзіць у залі заданаціць 10-20 еўра, то гэта для іх будзе значнай дапамогай… хоць гэта і невялікія сумы. Таксама ён закрануў пытанне легалізацыі добраахвотнікаў.
Вадзім Кабанчук, Аляксандр Клачко і Андрэй Кушняроў
Андрэй Кушняроў распавёў пра вайну, вайскоўцаў, якія рызыкавалі сваім жыццем і для якіх вайна ніколі не скончыцца, тым больш калі ў іх былі раненні, яны страцілі на ну і г.д. Ён заклікаў падтрымліваць добраахвотнікаў.
Аляксандр Клачко, Андрэй Кушняроў і Ігар Кізім
Беларускія валанцёры і ветэраны: грамадская думка і сістэмная падтрымка
Больш падрабязна
Якія крокі неабходна зрабіць для вырашэння пытанняў ветэранаў і валанцёраў? Як перафарматаваць стаўленне да іх грамадства? Як стварыць медыцынскую, юрыдычную, сацыяльную і псіхалагічную падтрымку? Прыклады паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва, варыянты ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі? Як аб’яднаць беларусаў з баявым досведам у адзіную супольнасць, здольнае актыўна ўдзельнічаць у вызваленні Беларусі?
Мадэрацыя: Дзмітрый Міцкевіч / Журналіст “Белсат”
Дынамікі:
Ігар Кізім / Пасол Украіны па асабістых даручэннях у Беларусі
Андрэй Кушняроў/ Актыўны валанцёр
Аляксандр Клачко / Былы добраахвотнік батальёна “Гігант” Каліноўскага палка
Вадзім Кабанчук / Намеснік камандзіра палка Каліноўскага
Святлана Ціханоўская
Франак Вячорка
Ігар Кізім
Стася Гліннік
Вадзім Кабанчук
Дзмітрый Міцкевіч
Беларускае Радыё Рацыя