Другі Саміт міру не пройдзе ў лістападзе, – пра гэта “Тэлеграфу” расказала дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Дарыя Зарыўная.

«У лістападзе другі Саміт міру яшчэ не адбудзецца. Але ўсё для яго падрыхтоўкі ўжо павінна быць гатова”. Паводле яе слоў, апошняя тэматычная канферэнцыя ў Канадзе па гуманітарных пытаннях пройдзе 30—31 кастрычніка.
Раней Уладзімір Зяленскі заявіў, што другі Саміт міру можа адбыцца да канца года. У пачатку верасня канцлер ФРГ Олаф Шольц казаў, што дамовіўся аб магчымым запрашэнні на яго Расеі. Пазней у Беларусі таксама выказалі гатовасць паўдзельнічаць у саміце.
Першы Саміт міру адбыўся ў чэрвені ў Швейцарыі. У ім удзельнічалі каля 100 краін. У выніку было прынята камюніке, пад якім падпісаліся больш за 70 дзяржаў. Яно змяшчала заклікі да ядзернай і харчовай бяспекі, а таксама вяртанне ўсіх выкрадзеных дзяцей і ваеннапалонных і не ўключала ўсіх пунктаў так званай “формулы міру” Уладзіміра Зяленскага.






