У нядзелю ў Францыі праходзіць другі тур выбараў у Нацыянальны сход. Яны былі скліканыя прэзідэнтам Макронам пасля выбараў у Еўрапарламент. У першым туры парламенцкіх выбараў у Францыі перамагло «Нацыянальнае яднанне» – ультраправая партыя Марын Ле Пэн.

Нядаўнія апытанні паказваюць, што хоць Марын Ле Пэн і Джордан Бардэля, яе 28-гадовы пратэжэ, які афіцыйна ўзначальвае анты-еўрапейскую і анты-іміграцыйную групу, усё яшчэ перакананыя, што ім удасца атрымаць незалежную парламенцкую большасць, усё ж больш верагодна, што яны прадставяць у парламент прыкладна 200 дэпутатаў. І тады ў іх не будзе шанцаў узяць пад кантроль Францыю, таму што нават у патэнцыйнай кааліцыі з меншымі партыямі ім не хапае галасоў, неабходных для дасягнення большасці ў 289 месцаў.






