Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ад групавога фота з удзельнікамі кліматычнага саміту праз Лукашэнку, паведаміў польскі тэлеканал Polsat.
«Гэта было свядомае рашэнне прэзідэнта. Сямейнае фота — гэта сямейнае фота, прэзідэнт вырашыў, што не хоча мець сямейнага фота з Аляксандрам Лукашэнкам, — паведаміў тэлеканалу чалавек з атачэння прэзідэнта Дуды, які знаходзіцца ў Баку.— Такія жэсты важныя ў палітыцы, і гэта было свядомае дзеянне прэзідэнта».
Кліматычны саміт ў Баку пачаўся 11 лістапада. Краіны абмяркоўваюць прагрэс у барацьбе са змяненнямі клімату. Завершыцца канферэнцыя 24 лістапада выніковай заявай.
Ад удзелу ў экалагічным форуме ў Баку ўстрымаліся, між іншымі, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін,