Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Славакіі Петэрам Пелегрыні, што нельга дапусціць перамогі Расеі ў вайне супраць Украіны, таму што «рускі імперыялізм захоча і далей захопліваць новыя тэрыторыі і браць у палон новыя дзяржавы».

У сувязі з гэтым Анджэй Дуда пракаментаваў магчымасць адпраўкі польскіх жаўнераў ва Украіну. «Мы не адпраўляем нашых жаўнераў і спадзяемся, што нам ніколі не давядзецца адпраўляць, каб яны там змагаліся ў абарону Польшчы або НАТА», – сказаў Дуда. Ён таксама зазначыў, што ўкраінскія жаўнеры трэніруюцца на тэрыторыі яго краіны і Польшча аказвае Украіне ў тым ліку і ваенную дапамогу. Прэзідэнт Польшчы дадаў, што не бачыць «вялікіх рознагалоссяў» паміж пунктам гледжання Польшчы і Славакіі на неабходнасць дапамогі Украіне.






