Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Дональд Трамп мае выразны план адносна таго, як дзейнічаць у дачыненні да Расеі і Уладзіміра Пуціна, калі Масква не пагодзіцца на перамір’е з Украінай.

Дуда адзначыў у інтэрв’ю BBC, што Трамп неаднаразова намякаў на існаванне такога плана падчас міжнародных сустрэч і выступаў. Паводле польскага лідара, калі Расея працягне ігнараваць прапановы ЗША, Трамп можа перайсці да рэальных дзеянняў.