BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Анджэй Дуда засумняваўся, што Украіна верне Крым

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў сумнеў, што Украіна зможа вярнуць пад свой кантроль Крым, анексаваны Расеяй у 2014 годзе. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю на ютуб-канала Zero.

Калі размова зайшла пра Украіну, польскі прэзідэнт сказаў, што Расея хоча перамагчы ў вайне, і калі яна пакіне за сабой занятыя тэрыторыі, то верагоднасць новага нападу — вельмі высокая. Дуда дадаў, што верыць, што Украіна верне сабе Данецк і Луганск, а вось наконт Крыма — сумняваецца.

“Крым — асаблівы, уключаючы гістарычныя прычыны. Таму што насамрэч, калі мы паглядзім на гісторыю, то ён быў доўгі час пад кантролем Расеі”, — сказаў прэзідэнт Польшчы.

Словы Прэзідэнта Дуды, які з’яўляецца прыхільнікам партыі “Закон і справядлівасць” пацярпелай паразу на нядаўніх выбарах, выклікалі скандал.

“Хачу нагадаць спадару Дуду, што ў нашай краіне ёсць гарады, якія ў сваёй гісторыі належалі Польшчы больш кароткі перыяд часу, чым іншай дзяржаве”, — заявіў дэпутат Сейма ад “Грамадзянскай платформы” Раман Герціч.

На словы Анджэя Дуды адрэагаваў і амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч. “Крым — гэта Украіна, так ёсць і так будзе. Падставай для гэтага з’яўляецца міжнароднае права, — напісаў Зварыч у твітары.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Radek Pietruszka