
Гаворка пра экс-кіраўніка Міністэрства замежных спраў Сяргея Алейніка і былога міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі. Абодва цяпер з’яўляюцца членамі Савета Рэспублікі.
Дзяржмедыя свярджаюць, што для Менска саміт стане “яшчэ адной магчымасцю данесці да міжнароднай супольнасці інфармацыю аб рэальным становішчы спраў у Беларусі”. Таксама гэта дапаможа ў аднаўленні “канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж усімі краінамі”.
Раней прэс-служба МЗС паведамляла, што генеральны сакратар ААН Гутэрыш запрасіў Лукашэнку на канферэнцыю для краін, якія развіваюцца і якія не маюць выхаду да мора.
Крыніца: t.me/pozirkonline






