BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два расейскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне

Два расейскія дроны ўпалі ў гарадскім пасёлку Камарын у Брагінскім раёне, піша выданне «Флагшток».

“Шахед”, здымак ілюстрацыйны

Здарэнне адбылося 1 кастрычніка, аднак праз забарону на распаўсюд інфармацыі вядома пра гэта стала толькі зараз. Паводле слоў мясцовых жыхароў, адзін з іх упаў недалёка ад АЗС і ўзарваўся ў лесе, а іншы рухнуў проста на прыватны дом, прабіў дах, але не ўзарваўся. 

«Мясцовых жыхароў у вялікім радыусе адсялялі, ніяк не маглі размініраваць. І часта, як і раней, дроны гудуць над пасёлкам з разваротам на Кіеў альбо з пралётам на Брагін. Няма жыхарам спакою», — расказала крыніца. Камарын знаходзіцца ў той самай «кішэні», праз якую пралягае маршрут расейскіх дронаў.

Беларускае Радыё Рацыя