BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыялог з Беларуссю магчымы толькі праз дэмакратычныя сілы

На галоўнай панэльнай дыскусіі «Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай: дыялог з дэмакратычнымі сіламі і/або з рэжымам?», якая прайшла ў межах чацвёртага беларуска-ўкраінскага Форума Астрожскіх у Львове, украінскія і беларускія эксперты абмеркавалі будучыню двухбаковых кантактаў і магчымыя сцэнары пасляваеннага перыяду.

Форум Астрожскіх

Дыскусію мадэравалі Анатоль Лябедзька і Яраслаў Чарнагор, які адзначыў, што Кіеў не мае падстаў для непасрэднага дыялогу з рэжымам Лукашэнкі, які застаецца ўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны:

–  Я занепакоены тым, што Амерыка змяніла свой вектар і не пагаджаецца на праведную ролю ў барацьбе з аўтарытарным рэжымам. Але гэта выклік для еўрапейскіх краін, гучаць галасы пра тое, што з аднаго боку трэба сілай скідаць рэжым Лукашэнкі. Некаторыя выказваюць сумневы, што гэта нерэальна ў дадзеных умовах уласнымі беларускімі сіламі.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі галоўнай панэльнай дыскусіі надалі пытанню пасляваеннай стратэгіі. Украінскія дэпутаты падкрэслілі, што пасля перамогі Украіны адкрываецца магчымасць новага этапу беларуска-ўкраінскага партнёрства, але ён будзе магчымы толькі пры ўмове палітычных змен у Менску.

Цалкам матэрыял:

Форум Астрожскіх
Форум Астрожскіх
Форум Астрожскіх

Беларускае Радыё Рацыя