BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і Швецыяй: У Менск адклікалі амбасадара Мірончыка

Для кансультацыяў у Стакгольм таксама адклікалі шведскага часовага паверанага ў Беларусі. Пасля прызначэння шведскай прадстаўніцы пры беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой амбасадаркі Крыстыны Юганэсан паміж афіцыйным Менскам і Стакгольмам узнік дыпламатычны скандал. Амбасадарам Беларусі ў Швецыі акрэдытаваны Дзьмітрый Мірончык. З 5 верасня 2022 году Эва Сундквіст выконвае абавязкі часовага паверанага ў справах Швецыі, кіраўніка місіі ў Менску.

Швецыя

6 лістапада ў Вільні міністр замежных справаў Швецыі Тубіяс Більстрэм абвясціў аб прызначэнні Крыстыны Юганэсан, якая раней працавала амбасадаркай Швецыі ў Менску, дыпламатычнаю прадстаўніцаю пры беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой.