BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыпламатыя Еўразвязу ў Дзень Волі падтрымала народ Беларусі

У Дзень Волі 25 сакавіка Еўрапейская служба знешніх дзеянняў заявіла пра салідарнасць Еўразвязу з народам Беларусі.

“Мы маем намер і надалей падтрымліваць усіх, хто імкнецца да дэмакратычнай будучыні для ганарлівага і незалежнага беларускага народа”, — гаворыцца на старонцы службы ў сацсетцы “Х”.

25 сакавіка беларусы ўсяго свету традыцыйна святкуюць Дзень Волі – чарговую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

107 гадоў таму Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць краіны і аддзяленне яе ад Расіі. Віншаванні беларусам склалі, у прыватнасці, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя