BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзеля чаго Менск прыпыняе удзел у дамове аб узбраеннях у Еўропе?


Адразу дзве краіны -Беларусь  і Турцыя – аб’явілі аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). На практыцы, гэта будзе азначаць, што Беларусь не будзе дзяліцца з Еўропай інфармацыяй аб сваіх звычайных узбраеннях і тэхніцы. 

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:

– Дамова ніяк не звязаная з сітуацыяй ва Украине. Тое, што на тэрыторыі Беларусі адсутнічае фармальны механізм для заходніх інспекцый казаць пра жаданне нарасціць тут вялікую групоўку, у тым ліку расейских войскаў_ – адзін з магчымых варыянтаў. Аднак у нас няма дакладных дадзеных на гэты конт, але мяркуючы па ўсім, з лютага 2022 года ўжо гэтых інспекцый на тэрыторыі Беларусі не праводзіцца. Гэта хутчэй палітычны крок з боку Лукашэнкі, чым гэта будзе мець нейкія рэальныя наступствы..

 ДЗУСЕ быў падпісаны ў лістападзе 1990 года прадстаўнікамі 22 краін. Удзельнікі ДЗУСЕ дамовіліся абмежаваць колькасць баявых танкаў і машын, артылерыі, ударных верталётаў і баявых самалётаў, якія ёсць у іх распараджэнні на тэрыторыі ад Атлантычнага акіяна да Уральскіх гор.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя