BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Дзеля сваёй улады Лукашэнка гатовы закрыцца, як Паўночная Карэя”

Утрымацца ва ўладзе ды лаяльнасць сілавікоў. Мэты Аляксандра Лукашэнкі нязменныя. Так кажа наш суразмоўца – палітычны блогер, прадстаўнік аб“яднання былых сілавікоў БЕЛПОЛ – Аляксандр Кабанаў. Лукашэнка выпускае палітвязняў, але між тым рэпрэсіі пашыраюцца.

Ці тут можна казаць, што ў Менску прынялі рашэнне на дээскалацыю. Каментуе Аляксандр Кабанаў:

– Калі я чую такую рыторыку, што Лукашэнка, што яму там быццам няўтульна, няёмка, я так падазраю, што гэтыя людзі крыху не разумеюць, што гэта за з’ява “Лукашэнка”. Проста кожны чалавек думае па сабе, па сваёй адукацыі, па сваім жыццёвым вопыце, не разумеюць, што ёсць людзі абсалютна неадэкватныя, і яны ўспрымаюць усё па-іншаму.

У Лукашэнкі на сённяшні момант ёсць рэчы больш важныя, ёсць менш важныя. Больш важныя рэчы – гэта ўвогуле ўтрымацца ва ўладзе, не важна ў легітымнай ці нелегітымнай. Для яго гэта самае важнае – застацца ў крэсле. Другое, што яму могуць таксама забяспечыць, і ён гэта добра разумее,– гэта абсалютная лаяльнасць і падкантрольнасць сілавікоў. Вось два складнікі, якія яго хвалююць больш за ўсё. А ўжо трэцяе там, і пятнаццатае, і васямнаццатае – гэта як на яго глядзяць на Захадзе, як на яго там глядзяць у Кітаі, Расеі і г.д.  – гэта ўжо пабочнае. Гэта ён спрабуе выбудаваць дадатковыя плюшкі.

Я ўпэўнены, што дзеля сваёй улады ён гатовы закрыцца, як Паўночная Карэя, і сказаць, што мне ўсё адно, што вы пра мяне думаеце. Яго задача – захаваць сваю ўладу.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

А ў 2025 годзе – прэзідэнцкая электаральная кампанія, якая звычайна выклікае ў грамадстве большую цікавасць, у параўнанні з іншымі. Дарэчы, паводле “Белполу”, адна з верагодных дат – 23 лютага 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя