BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Беларускай вайсковай славы адзначылі ў Кіеве

У Кіеве, ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, адзначылі Дзень Беларускай вайсковай славы ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 года. На сустрэчы сабраліся беларускія і ўкраінскія ваяры, афіцыйныя асобы, у тым ліку Амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.

Агульны настрой сустрэчы перадае ўдзельнік мерапрыемства, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК Вадзім Кабанчук:

Тое, што адбывалася 500 год таму і зараз, паўтарае сітуацыю. Розныя тэхналогіі, розныя людзі, але сітуацыя адна і тая. Некалькі народаў Міжмор’я змагаюцца супраць аднаго супольнага ворага. Спадзяемся на тое, што калісьці мы будзем святкаваць зноў ужо ў Вольнай Беларусі. Гэтую перамогу набліжаюць у першую чаргу ЗСУ, а перадумова вяртання ў Беларусь – гэта мілітарны разгром Расейскай Федэрацыі. Без РФ рэжым Лукашэнкі ў Беларусі доўга не праіснуе.

У Дзень Беларускай вайсковай славы ў Кіеве былі ўскладзены кветкі і знічы на магілу князя Канстанціна Астрожскага. Адпаведна для прысутных выступіў народны артыст Украіны, кабзар Тарас Кампанічэнка. У Беларусі гэтае свята забаронена.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радыё Рацыя і Палка Каліноўскага