BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму

23 жніўня — гэта Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў злачынных таталітарных рэжымаў, таксама вядомы як Дзень чорнай стужкі або Дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму.

Дата (23 жніўня 1939 года) абраная невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа аб ненападзе паміж Германіяй і СССР. Гэта стала прадмовай да пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Гэта дата надзвычай важная для Беларусі, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

– Бо яна сведчыць, што злачынства ў гісторыі не праходзіць бясследна. Асабліва калі ўлічваць, што ўжо 32 гады незаконна пры ўладзе ў Беларусі Лукашэнка, няглядзечы на тое, што мае гэбэшны, камуністычны генезіс, але ж гэты палітык адкрыта ўсхваляў Адольфа Гітлера. Тыя таталітарныя рэжымы, якія распачалі Другую сусветную вайну, практычна ажылі ў нас час.

Мэта гэтага дня — ушанаванне памяці мільёнаў ахвяр, якія пацярпелі ад злачынстваў, учыненых абодвума рэжымамі: нацысцкім і савецкім. Гэта ўключае ахвяр Галакосту, сталінскіх рэпрэсій, дэпартацый, генацыду, лагераў смерці (нацысцкія) і ГУЛАГу (савецкія). У Варшаве 23 жніўня а 12-й гадзіне ля Катынскага помніка на Замкавым пляцы адбудзецца ўшанаванне памяці беларускага і польскага народаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя