
У межах ініцыятывы Беларускага інстытута публічнай гісторыі адбылася экспертная сустрэча, прысвечаная пераасэнсаванню значэння Дня Перамогі (9 мая) ў кантэксце сучасных геапалітычных і ўнутрыпалітычных рэалій. Абмеркаванне сабрала вядомых беларускіх даследчыкаў, сярод якіх Ірына Кашталян, Павел Церашковіч, Аляксей Ластоўскі і Уладзімір Лобач:
Ірына Кашталян: Не стаіць пытанне пра адмену гэтай даты. Іншае пытанне – як гэта выглядае ў грамадскім дыскурсе. Для Беларусі дата патрэбная, таму што, у тым ліку, гэта паказвае нашу прысутнасць у еўрапейскім гістарычным кантэксце, дзе мы разам з іншымі народамі перажылі вялікую трагедыя, якая 80 год таму закончылася.
Павел Церашковіч: Адзначаць гэтую дату трэба, каб мы ведалі пра вайну ўсё, а не толькі пра подзвігі савецкіх партызан, але і пра другі бок партызанкі.
Аляксей Ластоўскі: Трэба выбудоўваць сваю версію гісторыі, якая будуецца на прынцыпах разумення гісторыі, спачування і аб’ектыўнасці і гонару, які людзям у прынцыпе неабходны для калектыўнай ідэнтычнасці. Павінны быць праўдзіва засвоены ўрокі вайны.
Уладзімір Лобач: Гэтую дату адмяніць немагчыма, але калі мы гаворым пра народнае ўспрыняцце, то само слова «перамога» ва ўспамінах ў прынцыпе не гучыць, гэта павінен быць дзень памяці і смутку.
Асобную ўвагу ўдзельнікі надалі дэсаветызацыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, знішчэнню савецкіх мемарыялаў і неабходнасці новай мовы для асэнсавання ваенных траўмаў. Абмяркоўвалася, ці магчыма сфармуляваць альтэрнатыўную канцэпцыю памяці, якая б пазбягала ідэалагічнага ціску, у тым ліку праз ідэю “генацыду беларускага народа”, што актыўна прасоўваецца ўладамі ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя
У публікацыі выкарыстаны матэрыялы абмеркавання, запісаныя і выкладзеныя ў вольны доступ Інстытутам беларускай гісторыі.
Фота з адкрытых крыніц.