BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Волі ў Брусэлі

У аўторак, 19 сакавіка, Дзень Волі святкуюць у Еўрапарламенце ў Брусэлі.

Дата: 19 сакавіка. Час: з 18.00 (час мясцовы). Месца: Yehudi Menuhin Area, Брусэль.

У праграме:

18.00 — «Я не баюся, хай яны баяцца» — адкрыццё выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму (Yehudi Menuhin, PHS паверх 2). 

Выстава распавядае пра жыццёвы шлях і пакліканне праваабаронцы, асуджанага на 10 гадоў зняволення па палітычных матывах. 

Гэтая выстава прысвечаная цяжкай паслядоўнай барацьбе беларускага праваабаронцы за дэмакратычныя каштоўнасці — ад студэнцкага руху да Нобелеўскай прэміі міру.

19.00 — спектакль «Паслядзяцінства» ад Беларускага Свабоднага Тэатра (Yehudi Menuhin, PHS паверх 1). 

Спектакль распавядае пра жыццё і праблемы беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў-уцекачоў. Ролі ў ім выконваюць студэнты тэатральнай школы Free Artist у Варшаве. 

Удзел у мерапрыемствах выключна па рэгістрацыі. 

Беларускі Дом у Варшаве — адзін з арганізатараў святкавання. Калі Вы хочаце прыняць удзел, пішыце на мэйл [email protected], вам дашлюць спасылку на рэгістрацыю.

Арганізатары