23 лістапада 2025 года ад Форума дэмакратычных сіл амерыканскаму і еўрапейскаму бакам паступіла прапанова па ўключэнні Беларусі ў “Мірны план для Украіны”.

Беларускія прадстаўнікі Форуму ў сваёй прапанове акрэслілі шэраг пунктаў, якія будуць карысныя не толькі для Беларусі, але і для Амерыкі і Еўропы ўцэлым, калі не казаць асобна пра Прыбалтыку і Польшчу, гаворыць палітолаг Зміцер Балкунец:
-Вельмі дзіўна, што беларусы ўвогуле ніяк не прапісаныя ў гэтай дамове. Падкрэсліваецца таксама суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, як і Украіны, таксама забарона на выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для агрэсіі, усе расейскія войскі павінны выйсці з тэрыторыі Беларусі. Таксама гэта вяртанне Беларусі да без’ядзернага статусу пад міжнародным кантролем, спыненне ўсіх палітычных рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітвязняў. У дамове, якая сёння ёсць, там таксама пра гэта напісана, але Беларусь увогуле ніяк не згадана.
Па словах Змітра Балкунца, прапанова даслана прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, Дзяржаўнаму сакратару Марка Рубіа, Спецпасланніку па Беларусі Джону Коўлу, а таксама спецпасланнікам Трампа Сціву Уітхофу і Кіту Келагу, прэзідэнту Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дер Ляйен.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





