У паведамленні Агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі, якое ўваходзіць у склад Пэнтагону, гаворыцца, што дзяржсакратар Энтані Блінкен спаслаўся на «надзвычайную сітуацыю». Абставіны патрабуюць тэрміновага продажу ізраільскаму ўраду ваеннай тэхнікі на суму каля 147,5 мільёна даляраў, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што рашэнне не прадугледжвае папярэдняй ухвалы амерыканскімі заканадаўцамі.
Такая мера прымаецца ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі Злучаных Штатаў, падкрэслілі ў агенцтве. 9 снежня Блінкен зрабіў аналагічны крок у дачыненні да Ізраілю, які цяпер ваюе зараз супраць палестынскай групоўкі ХАМАС.