Прапаганда ў Беларусі рыхтуе глебу да так званых выбараў 2025 году. Прапагандысты малююць вобраз Беларусі, як сацыяльнай дзяржавы. Спасылаюцца на словы чыноўніцы з атачэння Аляксандра Лукашэнкі – Наталлі Качанавай, якая кажа, што «нідзе ў свеце няма такіх сацыяльных гарантый, як у нашай краіне». А тыя, хто выйшлі на пратэсты, “хацелі пенсіі адабраць”.

Як заўважае незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук, – гэта канцэпцыя разбіваецца аб інфармацыю з міжнародных крыніц.
-Ёсць такі “індэкс сацыяльнага прагрэсу”. Беларусь там займае 80-е месца. Калі мы кажам пра сацыяльную абарону, такога няма. Тое, што кажа рэжым, гэта відавочная хлусня. Тыя людзі, якія кажуць, што ў нас добрая сацыяльная бяспека, яны проста не вывучалі досвед іншых краін.
Хоць у Беларусі ніводныя прэзідэнцкія выбары, апроч першых у 1994-ым годзе, не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным роўні, прапаганда працуе на тое, каб стварыць ілюзію электаральнай кампаніі.
Сёмыя выбары ў гісторыі незалежнай Беларусі маюць прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






