BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяржсакратар ЗША абвясціў аб дадатковым выдзяленні Украіне паўмільярда долараў

ЗША перададуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі коштам 500 млн долараў, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара краіны Энтані Блінкена, апублікаванай 12 снежня. “Злучаныя Штаты прадастаўляюць яшчэ адзін значны пакет тэрмінова неабходных узбраенняў і абсталявання нашым украінскім партнёрам, якія абараняюцца ад працяглых нападаў Расіі”, – заяўляе Блінкен. Удакладняецца, што дапамога будзе выдзеленая з вайсковых запасаў Злучаных Штатаў.

ЗША

Сярод іншага, Вашынгтон перадасць Кіеву для адбіцця расейскай агрэсіі боезапасы для HIMARS, артылерыйскія боезапасы, беспілотныя лятацельныя апараты, бронетэхніку і абсталяванне для абароны ад хімічных, біялагічных, радыёлагічных, а таксама ядзерных нападаў.

А абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у размове з часопісам Time заявіў, што яму будзе складана скончыць вайну Расеі супраць Украіны за 24 гадзіны, як ён абяцаў зрабіць гэта падчас перадвыбарчай кампаніі. “Блізкі Усход – праблема, якую лягчэй развязаць, чым тое што адбываецца з Расеяй і Украінай”, – прыводзіць ягоныя словы выданне.