Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс выказалі няўпэўненасць у шанцах на спыненне вайны ва Украіне.

«Я думаю, што мы ведаем, дзе знаходзіцца Украіна, і дзе Расея… Яны сталі бліжэй, але ўсё яшчэ далёка адна ад адной», — сказаў Рубіа ў эфіры Fox News. Вэнс у сваім інтэрв’ю на гэтым жа канале, пайшоў далей, заявіўшы, што вайна ва Украіне не скончыцца «неўзабаве».
Злучаныя Штаты ўжо папярэдзілі, што перамовы дасягнулі «крытычнай» фазы, і калі не будзе прагрэсу, то яны адмовяцца ад пасярэдніцтва.
Тым часам расейскія войскі працягваюць амаль кожную ноч атакаваць беспілотнікамі і ракетамі ўкраінскія гарады.
Уладзімір Зяленскі заклікаў заходніх партнёраў Украіны прыняць больш жорсткія меры супраць Крамля.






