Новы міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў засяродзіцца на трансфармацыі свайго ведамства, сканцэнтруецца на рабоце ВПК і пытаннях службы ў арміі.

Пра тое, што для Беларусі нічога не зменіцца, бо яна і так працуе на ваенныя патрэбы Расеі, кажа палітолаг Дзмітрый Балкунец:
– Расея сёння выкарыстоўвае ўсе магчымасці дзеля таго, каб знаходзіць для арміі розныя спосабы для развіцця ваеннай прамысловасці. Таму ў Беларусі, я думаю, ёсць нямала прадпрыемстваў, якія працуюць на ваенны комплекс Расеі, у тым ліку «Інтэграл», у тым ліку МЗКТ і іншыя прадпрыемствы, якія могуць выпускаць прадукцыю ваенна-прамысловага комплексу.
Вядома, што ўжо ў 2022 годзе доля расейскага рынку ў экспарце беларускага ВПК дасягнула 60 працэнтаў. Пра патрэбы ў кадрах для працы ў тры змены паведамілі ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання», ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» і ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






