BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітры Грамакоў: Гэта супрацьстаянне не скончыцца

Кіеў назірае і аналізуе кадравыя прызначэнні Дональда Трампа. Ён яшчэ падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі заяўляў, што знойдзе рашэнне, якое дазволіць завяршыць вайну ва Украіне на працягу сутак. Праўда, план рэспубліканца застаецца незразумелым. Сусветныя СМІ распаўсюджваюць, напрыклад, словы амерыканскага мільярдэра Ілана Маска, які блізкі да Трампа, ён казаў, што вайна неўзабаве завершыцца. Як на гэта «неўзабаве» рэагуюць ва Украіне? 

Кажа ўкраінскі сацыёлаг Дзмітры Грамакоў:

 – Можа быць скончыцца нейкая актыўная фаза вайны. Гэта супрацьстаянне не скончыцца, таму што яно экзістэнцыяльнае. І гэта барацьба сілы права з правам сілы. Яна набудзе іншыя формы, фарматы. Гэта супрацьстаянне да таго моманту пакуль расейскае кіраўніцтва не прыме таго факту, што Украіна – гэта суб’ектная дзяржава, яна такой ужо ёсць і будзе.

Многае залежыць ад тых чыноўнікаў, якіх зараз сабе падбірае амерыканская адміністрацыя. Дональд Трамп прызначыў на пасаду дарадцы па бяспецы кангрэсмена Майка Уолца, які выступае за ўрэгуляванне расейска-ўкраінскага канфлікту шляхам перамоваў. Цытата: «проста ўліваць яшчэ больш мільярдаў — гэта вар’яцтва». Так Уолц кажа пра вайну, якую распачаў Пуцін на тэрыторыі Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: icds.ee