У Вільні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Для беларускага дэмакратычнага руху гэта сімвалічна і важна, бо фактычна адчыняе дыялог з Украінай.

Намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расейскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў каментуе сустрэчу:
– Адной сустрэчы, каб прызнаць суб’ектам яшчэ мала, але гэта крок да прызнання. Пытанне заключаецца ў тым, наколькі гэты крок будзе рэалізаваны ў палітыцы Украіны, і якую пазіцыю зойме Украіна далей, і як будуць развівацца кантакты паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Украінай пасля гэтай сустрэчы.
Грамакоў таксама адзначае, што наступным лагічным крокам можа стаць прызначэнне новага спецыяльнага прадстаўніка Украіны па Беларусі. Акрамя таго, важнай будзе будучая сустрэча ў Кіеве паміж беларускімі прадстаўнікамі і кіраўніцтвам Украіны, якая дазволіць перайсці ад сімволікі да рэальных рашэнняў унутранай і знешняй палітыкі Украіны ў дачыненні да беларусаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






