Пытанне беларускіх палітвязняў ды новая дзяржаўная ідэалагічная еднасць, як яны звязаныя? У Беларусі рыхтуюцца да свята, якое можна назваць новым. Гістарычны кантэкст: 17 верасня – дзень яднання Заходніх і Усходніх частак Беларусі ў 1939 годзе. З’явілася яно ў 2021 годзе, як рэакцыя на масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе. Ідэолагі яго называюць – Дзень народнага адзінства.
Палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі вызначыў галоўныя пасылы гэтага ідэалагічнага новатвору.
-Лукашэнка спрабуе падстроіцца пад нейкае ідэалагічнае абгрунтаванне. Дэ-факта яму трэба сказаць, чаму ён кіруе. У гісторыі чалавецтва ёсць усяго два ідэалагічныя абгрунтаванні для кіравання, для легітымнасці. Першае, гэта воля народа, якая выяўлена праз выбары, або больш традыцыйная – воля Бога, якая дае легітымнасць манарху правіць. Лукашэнка да манарха не дацягвае, з воляй народа неяк не вельмі атрымліваецца, хоць ён у 2025 паспрабуе атрымаць малюнак 99.9%. Таму ён спрабуе падлезці пад нейкае ідэалагічнае абгрунтаванне свайго кіравання. І вось якое тут застаецца абгрунтаванне? Ён увесь час апелюе да савецкіх часоў і спрабуе туды падсунуцца. Вось адсюль і 17-га верасня. Ізноў жа прыемна зрабіць падлянку палякам.
РР: Працэс выхаду палітвязняў распачаўся. З’явілася інфармацыя, што яшчэ 25 жанчын прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні. Тут шукаем нейкія ідэалагічныя падставы?
Дзмітрый Шчыгельскі: Вы маеце на ўвазе гэтыя плёткі, што палітвязняў выпусцяць 17 верасня, каб плюнуць у суп палякам? Я гэтага не выключаю, але я не спецыяліст па палітвязнях. Адзінае, што я б заўважыў, што відаць магчымасці абмежаваныя. І яны вымушаныя кагосьці выпускаць, каб кагосьці новага саджаць. Бо няма куды саджаць.
РР: 8-га верасня – Дзень Беларускай вайсковай славы. Можа паўторыцца гэтая гісторыя – разам беларусы, украінцы і тога маскаля пагонім да Масквы?
Дзмітрый Шчыгельскі: Пара. Гэта той лозунг, які быў на паўстанні магілёўскім, які там гучаў, калі выразалі ўвесь маскоўскі гарнізон.
РР: Вы верыце ў такі сцэнар, фантастычны трошкі?
Дзмітрый Шчыгельскі: Мне ён не падаецца фантастычным, чым больш цягнецца вайна. Мне падаецца, што гэта абсалютна рэальны сцэнар, не такі ён ужо і фантастычны.
А Дзень Беларускай вайсковай славы больш распаўсюджаны ў дэмакратычным і патрыятычным беларускіх асяродках. Яно неафіцыйнае, уладамі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі не прызнаецца. Адзначаецца 8 верасня ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя