BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Шчыгельскі: Лукашэнку намалююць 89-90%

Пойдзе ці не пойдзе? Палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага, псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі ў эфіры Рацыі падзяліўся сваім прагнозам, што да ўдзелу Лукашэнкі ў будучай электаральнай кампаніі.

— Яму патрэбна такая псіхатэрапія для кампенсацыі сваёй траўмы 2020-га года. Мой прагноз, маё меркаванне, што ён пойдзе на выбары для таго, каб паказаць перш за ўсё самому сабе, што беларусы яго любяць, падтрымліваюць, што ён карыстаецца павагай народа. І гэта праявіцца праз выбары, яму намалююць, я думаю, 89-90%. Не будзе ніякіх пратэстаў, і гэта дасць яму магчымасць хаця б крыху закрыць той гештальт 2020-га года.

Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігара Карпенкі, разглядаюцца некалькі магчымых дат для правядзення т. з. прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе. Крайняй датай ён назваў 20 ліпеня, а астатнія тры варыянты пералічваць не стаў. Прытым, згода з інфармацыяй «Белпол» дзень галасавання можа быць прызначаны на 23 лютага 2025 году.

Беларускае Радыё Рацыя