BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Сямёнаў пра выбары ў РФ

Роўна тыдзень – столькі застаецца да завяршэння выбарчых мерапрыемстваў ці так званых выбараў у Расеі. У бюлетэні будзе чатыры нібы кандыдата, у тым ліку Уладзімір Пуцін, – адзначыў журналіст расейскамоўнай версіі парталу Delfi Дзмітрый Сямёнаў:

– Галоўныя дыскусіі і ўвага, якія ёсць вакол гэтай працэдуры, гэта акцыя “Поўдзень супраць Пуціна”, у якой заклікае ўдзельнічаць сваіх прыхільнікаў расейская апазіцыя. Яе мэта, каб 17 сакавіка, у апошні дзень з трох дзён галасавання, усе прыйшлі а 12-й гадзіне на выбарчыя ўчасткі.

Выбары ў Расеі пройдуць з 15 па 17 сакавіка бягучага года. Ужо відавочна, што яны сталі кампаніяй па пераабранню Уладзіміра Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя