BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Джо Байдэн зняўся з выбараў прэзідэнта ЗША

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыслухаўся да заклікаў паплечнікаў і за чатыры месяцы да выбараў адмовіўся змагацца з Дональдам Трампам за права кіраваць вядучай ваеннай і эканамічнай дзяржавай планеты. 

epa11480543 US President Joe Biden waves as he walks across the South Lawn to depart the White House by Marine One, in Washington, DC, USA, 15 July 2024. Biden travels to Las Vegas, Nevada. EPA/MICHAEL REYNOLDS

Байдэн апублікаваў заяву, у якой напісаў, што служыць амерыканскаму народу прэзідэнтам для яго вялікі гонар, і што ён меў намер прыняць удзел у выбарах, але ў інтарэсах яго партыі і краіны яму трэба адмовіцца ад удзелу ў перадвыбарнай кампаніі і засяродзіцца на сваіх прэзідэнцкіх абавязках да канца адведзенага яму цяперашняга тэрміна. У сваёй заяве, апублікаванай у сацсетцы Х, прэзідэнт ЗША асабліва падзякаваў за працу віцэ-прэзідэнту Камалу Харыс, назваўшы яе экстраардынарным партнёрам. 

Цяпер Камала Харыс становіцца найбольш верагодным кандыдатам ад дэмакратаў на будучых выбарах. На наступным тыдні Байдэн выступіць са зваротам, у якім раскажа пра сваё рашэнне і далейшыя дзеянні больш дэталёва. 

Заклікі выйсці з прэзідэнцкай гонкі нарасталі як снежны ком увесь апошні месяц, за які 81-гадовы Байдэн паспеў праваліць дэбаты з Трампам і прылюдна назваць Уладзіміра Зяленскага “прэзідэнт Пуцін”.

Крыніца: bbc.com

Фота: EPA/ТАСС