BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экс-кіраўніку МУС Польшчы ў турме прызначылі прымусовае кармленне

Былога міністра ўнутраных спраў Польшчы Марыюша Каміньскага ў турме будуць прымусова карміць. Пра гэта на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Каміньскі ўжо тыдзень трымае галадоўку на знак пратэсту супраць абвешчанага яму прысуду ў справе аб перавышэнні паўнамоцтваў.

Mariusz Kamiński Foto: PAP

Дуда падкрэсліў, што лічыць Каміньскага і арыштаванага разам з ім ягонага намесніка Мацея Вонсіка палітвязнямі, а іх пераслед — незаконным. Паводле Дуды, Каміньскі і Вонсік былі сумленнымі дзяржаўнымі службоўцамі і «бязлітасна змагаліся з карупцыяй». Дуда паведаміў, што рашэнне аб прымусовым кармленні Каміньскага было прынятае польскім судом у сераду, паколькі яго стан пагражае жыццю і здароўю. Прэзідэнт заклікаў генеральнага пракурора Польшчы Адама Боднара вызваліць Каміньскага і Вонсіка.

Крымінальны пераслед Каміньскага і Вонсіка абвастрыў спрэчкі паміж прэзідэнтам Дудам і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, які заявіў, што прэзідэнт перашкаджае правасуддзю, хаваючы злачынцаў. 11 студзеня дзясяткі тысяч палякаў выйшлі на дэманстрацыю ў Варшаве, выказваючы незадаволенасць палітыкай Туска і яго кабінета.

Беларускае Радыё Рацыя